флікеры © Химовская средняя школа Бобруйского района

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хімоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна"

 

 

Меню раздзелу

  • Галоўная
  • Адно акно
  • Арганізацыя харчавання
  • Адукацыйны працэс
  • Вучням
  • Бацькам
  • Настаўніцкая
  • Сэрвісы
  • Алімпіяды РРЦ
  • Нашы мерапрыемствы
  • Гісторыя, традыцыі, дасягненні
  • Выхаваўчая работа
  •  

    статыстыка наведванняў

    Яндекс.Метрика

    індэкс цытавання

    індэкс цытавання

     

    наш банэр

     

    адмін сайта

     

    © copyright

     

    флікеры


     Светлячок                    флікер

                               Светлячок і флікер

    Аднойчы вясеннім познім вечарам светлячок Бліскучык пачуў ціхі плач, які даносіўся з-за куста пахучага бэзу. Яму стала цікава, што там здарылася? Ён асцярожна падышоў да бэзу і ўбачыў там вялікага, шэрага, ледзь бачнага і вельмі сумнага кругляшыка.

    -Ты хто? – спытаў светлячок.

    -Я – флікер Памагайка.

    - А я – светлячок Бліскучык. Чаму ты плачаш?

    -Раней я вісеў на Вовіным ранцы і ў цемры здалёк папярэджваў вадзіцеля машыны або аўтобуса “Увага! Ідзе пешаход!” Але вяровачка на ранцы адарвалася, і я ўпаў. Ішоў дадому да Вовы аж дзве гадзіны, пакуль не сцямнела. А цяпер… А цяпер я не бачу дарогі і ляжу вось тут, пад кустом. Як там Вова заўтра без мяне? У-у-у!- зноў заплакаў флікер.

    -Ты дапамагаеш здалёк быць бачным?! Ну і задавака ты, Памагайка!– пасмяяўся Бліскучык з флікера. – Паглядзі на сябе: шэры, у цемры зусім нябачны кругляшык! Як цябе можна ўбачыць? Вось я – іншая справа: свячуся ў цемры, быццам тая зорачка ў небе. Мяне здалёк можа ўбачыць не толькі вадзіцель!

    -У-у-у! – яшчэ грамчэй заплакаў Памагайка.

    -Ну, хопіць плакаць, я табе дапамагу. Сваім святлом я буду асвятляць сцежку, а ты ідзі за мною.

    І пайшлі яны да Вовы. Дарогаю яны размаўлялі, жартавалі. Усё было добра. Да дома хлопчыка заставалася толькі перайсці вуліцу па пешаходнаму пераходу. Але Бліскучык, які ішоў першым, ніяк не мог ступіць на дарогу: там увесь час то злева, то справа рухаліся машыны. І ні адна з іх не спынялася. Светлячок разгубіўся…

    - Чакай!- сказаў флікер Памагайка і падышоў да пешаходнага пераходу. Адразу ўсе машыны пачалі зніжаць скорасць руху, а потым і зусім спыніліся.

    - Цяпер можна ісці, – сказаў флікер светлячку, узяў яго за лапку і павёў праз дарогу.

    Хуценька яны дайшлі да Вовінага дома і апынуліся каля яго кватэры.

    - Прабач мяне, што я табе не верыў, – ціха прамовіў Бліскучык. – Ты і сапраўды дапамагаеш вадзіцелю здалёк убачыць пешахода ў цемры. Цяпер я ведаю гэта.

    - Так, так,- адказаў Памагайка, – а табе вялікі дзякуй за тое, што дапамог мне дайсці дадому.

    На гэтым яны і развіталіся. Раніцай Вова каля дзвярэй сваёй кватэры знайшоў свой флікер і павесіў яго на новую, больш трывалую вяровачку. А светлячок атрымаў добры ўрок: флікер у цемры дапамагае вадзіцелю здалёк убачыць пешахода і папярэджвае дарожна-транспартнае здарэнне, а пешаходу – зберагчы сваё жыццё і здароўе.

    А які ўрок атрымаў ты?

     

                              Шынкарэнка Наталля, 10 клас, 16 гадоў.

    как использовать фликеры и световозвращающие элементы

    - Световозвращающую ленту необходимо пришить на рукава верхней одежды детей, либо на нарукавные повязки так, чтобы они не были закрыты при движении и способствовали зрительному восприятию. Рекомендуется наносить их в виде горизонтальных и вертикальных полос  на внешнюю часть рукавов. Кроме того, можно прикрепить световозвращающую ленту на спинку верхней одежды, нижнюю наружную часть брюк, а также на головные уборы, рукавицы, перчатки, обувь и другие предметы одежды.

     -Фликеры (световозвращающие элементы в виде наклеек) могут располагаться на одежде в любом месте, а также на 

    школьных принадлежностях, сумках, портфелях или рюкзаках.

     -Для несовершеннолетних велосипедистов эффективно использовать нашивки из световозвращающей ленты на жилетах и поясах, наклейки фликеров - на касках, элементах велосипеда

      

    зачем нужны фликеры с световозвращающие элементы

    В вечернее время суток, когда улицы и дворы плохо освещены, водители обнаруживают пешехода, имеющего светоотражающие элементы, со значительно большего расстояния по сравнению с пешеходами, их не имеющих: если машина движется с ближним светом фар, обзор водителя увеличивается с 25-40 метров до 130-140 метров, а если с дальним - увеличивается до 400 метров.

             По результатам исследований расстояние, с которого «обозначенный пешеход» становится более заметен водителю проезжающего автомобиля, увеличивается в 1,5-3 раза, что дает водителю дополнительное время на принятие правильного решения во избежание возможного наезда на пешего участника дорожного движения, в связи с чем снижается риск наезда транспортного средства на пешехода на 85%.

    Кроме этого, светоотражатели имеют свойство отражать свет в том же направлении, откуда он падает, поэтому светоотражающий элемент будет виден всегда, даже в ненастье (дождь, туман).

     

     


                                                 

     

    Google+

    Адрас: 213855 Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, аг. Хімы, вул. Школьная, д. 28.

    Тэлефон: +375(225)71-29-07

    Электронная пошта: himy@bobruisk.edu.by

     

    Хто ведае ўсё, таму яшчэ трэба вучыцца і вучыцца. (Славамір Урублеўскі)